Рагімантас Адамайціс
Рагімантас Адамайціс | |
---|---|
Regimantas Adomaitis | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 2022 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Літва → СССР → Літва |
Жонка | Eugenija Bajorytė[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Кар’ера | з 1964 года |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0012361 |
Рагі́мантас Адама́йціс (літ.: Regimantas Adomaitis; 31 студзеня 1937, г. Шаўляй, Літва — 20 чэрвеня 2022) — літоўскі акцёр. Народны артыст СССР (1985).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавіка[3]) у Шаўляі.
У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленні Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.
У 1962—1963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 1963—1967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года — акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.
У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).
Памёр 20 чэрвеня 2022 года[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Кароль Лір» (1970) — Эдманд
Зноскі
- ↑ Regimantas Adomajtis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1043330364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Рагімантас Адамайціс (Regimantas Adomaitis) — Біяграфіі, мемуары, гісторыі Архівавана 17 лістапада 2010.
- ↑ Памёр літоўскі актор Рэгімантас Адамайціс. Ён быў беларускім партызанам у фільме, які не спадабаўся савецкаму кіраўніцтву
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адамайціс Рэгімантас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pages using the JsonConfig extension
- Асобы
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Шаўляі
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
- Гранд-афіцэры ордэна «За заслугі перад Літвой»
- Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Узнагароджаныя медалём Незалежнасці Літвы
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Народныя артысты СССР
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Літвы
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Заслужаныя артысты Літоўскай ССР
- Народныя артысты Літоўскай ССР
- Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў
- Постаці Каўнаскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра
- Постаці Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР